26 чэрвеня каля 11:40 на станцыі Баяры загарэлася электрычка Маладэчна — Менск, паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.
На пажар выехалі 4 машыны ратавальнікаў.
А 12:18 полымя патушылі.
Ніхто не пацярпеў.
Гэта ўжо другое здарэньне з прыгараднымі цягнікамі у Маладэчанскім раёне за тыдзень. У сераду 23 чэрвеня ў вёсцы Краснае ў электрычку, што ехала ў Маладэчна, урэзаўся гружаны МАЗ. Грузавік і тры вагоны памятыя, але пасажыры і кіроўца не пацярпелі. Электрычка тады даехала да дэпо сваім ходам.