Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША зафіксавалі рэкордную з пачатку пандэміі колькасьць новых хворых на COVID-19 за дзень


У ЗША за мінулы дзень зарэгістравалі 55 274 выпадкі захворваньня на каранавірусную інфэкцыю, паведамляе Reuters. Гэта рэкордная іх колькасьць за дзень сярод усіх краінаў сьвету з пачатку пандэміі.

УЖЫВУЮ. Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Папярэдні рэкорд дня ў колькасьці новых выпадкаў належаў Бразыліі — там 19 чэрвеня зафіксавалі 54 771 выпадак COVID-19.

У чатырох штатах — Арызоне, Каліфорніі, Флорыдзе і Тэхасе — за апошні дзень зафіксавалі агулам 25 тысяч выпадкаў хваробы. Як адзначае Reuters, у апошнія два тыдні рост захворваньняў на COVID-19 у ЗША назіраецца ў 37 штатах з 50.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Twitter патлумачыў, што рост колькасьці новых выпадкаў тлумачыцца ростам колькасьці зробленых тэстаў на каранавірус, і дадаў, што сьмяротнасьць ад COVID-19 у ЗША зьніжаецца.

Паводле дадзеных Цэнтру сыстэмных дасьледаваньняў пры ўнівэрсытэце Джонза Гопкінза ў ЗША выявілі найбольш выпадкаў COVID-19 у сьвеце — амаль 2,74 мільёна. 128,7 тысячы чалавек памерлі.

На другім месцы ў колькасьці выпадкаў — Бразылія (набліжаецца да 1,5 мільёна выпадкаў), на трэцім — Расея (660 тысяч выпадкаў).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG