Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое затрыманых за катаванні ў яраслаўскай калёніі прызналі віну


Заволскі раённы суд Яраслаўля прыняў рашэньне арыштаваць супрацоўнікаў ПК-1 Сяргея Драчова, Максіма Яблакава, Сяргея Яфрэмава і Ігара Багданава, якіх абвінавачваюць у зьбіцьці зьняволенага Яўгена Макарава, на два месяцы — да 22 верасьня. Тэрмін затрыманьня былому намесьніку начальніка яраслаўскай калёніі па выхаваўчай частцы Івану Калашнікаву працягнулі да 72 гадзін.

Як паведаміла «Медиазона», Яблакаў, Драчоў і Яфрэмаў прызналі сваю віну ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў з прымяненьнем гвалту.

«У зробленым раскайваюся, жадаю даць падрабязныя паказаньні наконт таго, што здарылася. Мне вядомыя ўсе абставіны здарэньня і асобы, якія ўдзельнічалі. Жадаю заключыць судовае пагадненьне», — заявіў Максім Яблакаў на пасяджэньні суду.

Раней кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкава паведаміў, што яўку з павіннай напісалі некалькі афіцэраў калёніі.

Расейская служба выкананьня пакараньняў праводзіць праверку ў дачыненьні да сьледчага, які год таму не адрэагаваў на скаргу Макарава і не завёў крымінальную справу.

Расейскі чыноўнік заявіў, што зьняволены сам правакаваў катаваньні

Відэа з катаваньнямі ў яраслаўскай ВК-1 апублікавала «Новая газэта» у пятніцу, 20 ліпеня. Аб жорсткіх зьбіваньнях у гэтай калёніі было вядома з красавіка 2017 году: тады на катаваньні скардзіліся трое вязьняў.

Праз два дні пасьля публікацыі роліка ад службы адхілілі 17 супрацоўнікаў калёніі. Яны, як мяркуецца, прымалі ўдзел у зьбіцьці зьняволенага, іх апазналі на відэа. Зьявіліся непацьверджаныя паведамленьні пра затрыманьні дваіх супрацоўнікаў ПК-1.

23 ліпеня СК паведаміў аб затрыманьні шасьцёх супрацоўнікаў ПК-1, па словах сьледчых, апазнаны ўсе ўдзельнікі зьбіцьця асуджанага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG