Яшчэ двое зьмешчаныя пад хатні арышт. Усяго была затрымана 19 падазраваных, сярод якіх уладальнікі гандлёвых пунктаў, а таксама меркаваны пастаўшчык вадкасьці «Глог» у розьнічную сетку, удакладняе агенцтва.
18 пацярпелых усё яшчэ застаюцца ў бальніцах.
У мінулую пятніцу ўрад Расеі на 30 дзён прыпыніў продаж нехарчовай прадукцыі з колькасьцю этылявага сьпірту, вышэйшай за 25 працэнтаў, за выключэньнем парфумы і вадкасьці для мыцьця шкла.
Людзі, якія атруціліся сурагатным алькаголем, пачалі паступаць у бальніцы Іркуцку зь 17 сьнежня. Высьветлілася, што канцэнтрат для ваннаў «Глог», які яны ўжывалі, зьмяшчаў сьмяротны яд — мэтаноль. Смакам і пахам ён не адрозьніваецца ад этылявага сьпірту, а першыя сымптомы атручваньня нагадваюць алькагольную інтаксыкацыю.
У Іркуцкай вобласьці быў уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.