09:39
14.4.2014
Сытуацыя ў Данецкай вобласьці па-ранейшаму трывожная
У Славянску адмянілі заняткі ў школах і дзіцячых садках. У Краматорску не будзе працаваць толькі адна школа.
10:08
14.4.2014
У Славянску ахвярамі тэрарыстаў сталі чатыры чалавекі
Людзі баяцца выходзіць на вуліцы.У горадзе Славянску Данецкай ад рук баявікоў загінулі чатыры чалавекі. Двух афіцэраў СБУ застрэлілі на блёк-пасту на пад’езьдзе да горада і машыну з цывільнымі расстралялі проста пасярод вуліцы. У горадзе на сёньня зачынілі школы і дзіцячыя сады. Сытуацыя ў горадзе напружаная. Жыхары лішні раз не выходзяць на вуліцы, паведамляе тэлеканал «1+1».
10:53
14.4.2014
Мітынгоўцы ў Данецку п’яныя, сьпяць у пад’ездах
Мітынгоўцы ў Данецку п’яныя, сьпяць у пад’ездах і спраўляюць патрэбу ў дварах, — напісаў мясцовы блогер.
Мясцовыя жыхары абураюцца паводзінамі ўдзельнікаў прарасейскіх мітынгаў у Данецку. На сваёй старонцы ў Facebook пра гэта напісала Кацярына Бялова.
«Чаму ў навінах не гавораць, што мітынгоўцы ў Данецку пастаянна п’яныя? Што спраўляць патрэбу яны ходзяць у суседнія двары (у тым ліку ў мой)? Што сьпяць у пад’ездах (сёньня раніцай выклікала міліцыю, каб «абаронцаў» зь бітамі з майго пад’езда забралі)? Што кідаюць пустыя шкляныя бутэлькі ў дварах? Што з двароў забралі сьмецьцевыя бакі на «барыкады»? Што бліжэйшыя маленькія крамы зачыненыя цяпер?",— напісала Кацярына.

11:50
14.4.2014
У Горлаўцы зноў пачаўся штурм УУС, ужываюць дымавыя шашкі і шумавыя гранаты
Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.Сэпаратысты кідаюць камяні ў вокны, міліцыя забарыкадавалася і трымае абарону.
12:23
14.4.2014
Сэпаратысты захапілі будынак Горлаўскай управы міліцыі.
Сур’ёзнага супраціву з боку міліцыянтаў не было.
Сур’ёзнага супраціву з боку міліцыянтаў не было.
13:55
14.4.2014