Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына пачне рэвэрсныя пастаўкі газу ва Ўкраіну


Сёньня ўрад Славаччыны павінен даць згоду на пачатак рэвэрсных паставак газу, якія могуць быць распачатыя для Ўкраіны ўжо ў лістападзе гэтага года.

Пра гэта паведаміў міністар эканомікі Славакіі Томаш Малацінскі, якога цытуе УНІАН:

«Мы сёньня маем падрыхтаванае рашэньне. У панядзелак я падпішу ліцэнзію славацкай газатранспартнай кампаніі „Eustream“ на такое рашэньне, якое дазволіць у лістападзе пастаўляць рэвэрсны газ у неабходным аб’ёме. Гэты аб’ём у далейшым можна павялічваць. Такое рашэньне трэба абмеркаваць з расейскім бокам», — сказаў славацкі міністар.

Акрамя таго, міністар замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак нядаўна паведаміў, што Славаччына пачала тэхнічную падрыхтоўку да рэвэрсу газу.
Сёньня Ўкраіне даступныя два рэвэрсныя кірункі — праз Польшчу і Вугоршчыну.
Украіна плянуе атрымліваць з Славаччыны газ у аб’ёмах да 10 мільярдаў кубамэтраў у год, а з Вугоршчына і Польшчы — па мільярду кубамэтраў газу.

Расея запатрабавала ад Украіны плаціць за газ каля 500 даляраў за тысячу кубамэтраў. Рэвэрсны газ будзе каштаваць Украіне значна таньней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG