Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 траўня можа адбыцца рэфэрэндум па пытаньні ўнітарнасьці Ўкраіны


Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Турчынаў не выключае, што ў выпадку прыняцьця парлямэнтам адпаведнага рашэньня, разам з прэзыдэнцкімі выбарамі можа быць праведзены рэфэрэндум адносна ўнітарнасьці Ўкраіны.

Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, пра гэта Турчынаў сказаў на пасяджэньні Пагаджальнай рады лідэраў фракцый і старшыняў камітэтаў парлямэнта.

Ён адзначыў:

«Мы ня супраць таго, каб праводзіўся рэфэрэндум. Больш за тое, я перакананы, што пераважная большасьць украінцаў на гэтым рэфэрэндуме, які можа, калі парлямэнт прыме адпаведнае рашэньне, адбыцца разам з прэзыдэнцкімі выбарамі, пераважная большасьць украінцаў выкажацца за непадзельную незалежную дэмакратычную і ўнітарную Ўкраіну».

Турчынаў перакананы, што сёньня ўкраінцы гатовыя «даць адпор агрэсару, які робіць замах на нашу тэрытарыяльную цэласнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG