«Мы будзем выступаць з крытыкай і ўлады, і традыцыйнай апазыцыі. Мы ня бачым жаданьня ні ў адных, ні ў другіх да хоць нейкага кампрамісу. А гэта дрэнна. Бо палітыка ўладаў вядзе да брэжнеўскага застою, а палітыка апазыцыі — да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Беларусі ж, на наш погляд, ня трэба ні тое, ні тое», — кажа Гайдукевіч-малодшы.
Паводле Алега Гайдукевіча, ЛДП на мясцовых выбарах, якія пройдуць у сакавіку 2014 году, выставіць сваіх кандыдатаў ва ўсіх акругах Менску, абласных цэнтраў і яшчэ некалькіх гарадоў. Таксама партыя рыхтуе каля васьмі тысячаў назіральнікаў.