30 лістапада ў Вільні на Siemens-Arena аншляг — у літоўскую сталіцу прыехаў «Ляпіс Трубяцкі». Відэа з канцэрту ад Свабоды
У інтэрнэце зьявілася поўная вэрсія канцэрту ў добрай якасьці, запісаная з трансьляцыі, якую ладзіў TUT.by
Калі ж вы ня хочаце глядзець поўнае відэа, то прапануем вам шасьціхвілінную вэрсію канцэрту, якую падрыхтавала Радыё Свабода.
Падчас канцэрту лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок узгадаў падзеі ва Ўкраіне. Ён казаў эмацыйна, не стрымліваючы хваляваньня і ўзрушанасьці
На экране паказвалі кадры з разгону кіеўскага Эўрамайдану. Лідэр гурту Сяргей Міхалок заявіў: «Такіх, як мы, такіх, як вы, называюць „змагарамі“, „вашывай інтэлігэнцыяй“, „грантасосамі“, „пятай калёнай“. Узгадваюць ЦРУ. Тут усе людзі разумеюць, пра што мы кажам.<...> Гледзячы на такія канцэрты, няхай яны ведаюць, што мы ня нейкія маргіналы.
Мы такія ж людзі, мы такія ж нармальныя, простыя юнакі і дзяўчаты, якія хочуць жыць у сваіх незалежных эўрапейскіх краінах. Але мы хочам жыць у сваёй маленькай незалежнай краіне. І каб нам ніхто не ўказваў, што нам рабіць, як нам гаварыць, як нам апранацца, які ў нас павінен быць сьцяг, гімн і куды траціць нашы грошы».