Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 чэрвеня: Вячорка ў «Праскім акцэнце», «Анегін» у Менску, харваты ў Гданьску


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...невялікая воблачнасьць, без дажджу. Тэмпэратура: +17 — +23.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадача «Праскі акцэнт», у якой мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка, дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы БДУ Сяргей Запрудзкі і вядучы сацыёляг лябараторыі «Новак» Надзея Яфімава абмяркоўваюць зь Юрыем Дракахрустам наступныя пытаньні: На якой мове гавораць беларускія грамадзяне? Чаму так шмат людзей вызначаюць сваю мову як мясцовую? Ці можна лічыць беларусамі тых, хто называе сваёй роднай рускую мову? Якія межы і магчымасьці дзяржаўнай моўнай палітыкі?
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Жэнэве на сэсію зьбіраецца Рада ААН па правах чалавека. Будзе абмяркоўвацца і сытуацыя ў Беларусі. Сэсія працягнецца да 6 ліпеня.

У Дубліне пачынаецца двухдзённая канфэрэнцыя пад патранатам АБСЭ пра свабоду ў інтэрнэце.

У Лос Кабас у Мэксыцы пачынаецца двухдзённы саміт краінаў «вялікай дваццаткі».

У Менску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету будзе прадстаўлена новая рэдакцыя опэры Пятра Чайкоўскага «Яўгеній Анегін».

На Эўра-2012 гуляюць Харватыя зь Гішпаніяй у Гданьску і Італія з Ірляндыяй у Познані.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1586 — Нясьвіж атрымаў герб.

1815 — бітва пад Ватэрло.

1989 — заснаваны Ліцэй БДУ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1806 — Міхаіл Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызваленчага руху, удзельнік паўстаньня 1830–1831 гг.

1942 — Пол Макартні, англійскі рок-музыкант, кампазытар і сьпявак, вакаліст і бас-гітарыст легендарнага гурту «Бітлз».

1950 — Валянцін Акудовіч, беларускі філёзаф, эсэіст, літаратурны крытык.

У гэты дзень памерлі:

1936 — Максім Горкі, расейскі пісьменьнік.

1957 — Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пэйзажыст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Yesterday, love was such an easy game to play
Now I need a place to hide away.
Oh, I believe in yesterday».

Пол Макартні
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«Гавары праўду» спрабуе атрымаць рэгістрацыю

У Бычкі на ўгодкі Васіля Быкава

У Менску не далі правесьці футбольны турнір «Купальскі кубак»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG