Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі суд адмяніў перамогу апазыцыйнай кандыдаткі


Вярхоўны суд Паўднёвай Асэтыі адмяніў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамагла апазыцыйная кандыдатка Ала Джыоева. Кандыдатка заклікала да акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня.

У інтэрвію Радыё Свабода Ала Джыоева заявіла:

«У мяне на руках 85 пратаколаў участковых выбарчых камісій... Гэтыя пратаколы канстатуюць, што ніякіх сур’ёзных парушэньняў, здольных паўплываць на вынікі выбараў, няма. Акрамя гэтага ў мяне на руках заключэньне міжнародных назіральнікаў, якія таксама пацьвярджаюць, што ніякіх такіх парушэньняў сур’ёзных адзначана ў час гэтых выбараў не было. І трэці аргумэнт, якім я валодаю — гэта брыфінг з удзелам старшыні ЦВК, якая таксама казала, што выбары прайшлі нармальна, яны адбыліся. І ніякіх сур’ёзных парушэньняў адзначана на іх не было...

Што мы маем намер у гэтых умовах рабіць? Сёньня ў нас было мірнае шэсьце, пераможнае шэсьце. 17 тыс. выбаршчыкаў аддалі нам перавагу, гэта досыць сур’ёзная перамога пры ўмове, калі наш апанэнт атрымаў на 5 тысяч галасоў менш. Мы маем намер далей абсалютна мірна дэкляраваць сваю прыхільнасьць праву і закону, гэта значыць адстойваць наша канстытуцыйнае права на перамогу, якую мы атрымалі. У гэтых умовах злачынны рэжым Какойты яшчэ раз паказвае свайму народу, што ён зусім ня лічыцца зь яго меркаваньнем. Пры гэтым ён кожную сэкунд спрабуе перакладаць стрэлкі на Маскву. І старшыня Вярхоўнага суду, і спадар Бібілаў, зь якім нашы людзі выходзілі на кантакт, паказваюць, што такі загад атрыманы з Масквы. Мы ў гэта ня верым, бо прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і старшыня ўрада ня раз казалі, што яны будуць працаваць з тым, каго абярэ народ Паўднёвай Асэтыі. Народ Паўднёвай Асэтыі выбраў мяне».

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Паўднёвай Асэтыі, пераможцам другога тура стала апазыцыйны кандыдатка, былая міністарка адукацыі Ала Джыоева. Яна набрала 56,7 адсоткаў галасоў, яе супернік, кіраўнік мясцовага МНС Анатоль Бібілаў — 40 адсоткаў. Аб сваёй падтрымцы Бібілава неаднаразова заяўляў дзеючы прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты, які сьцьвярджаў таксама, што ў выпадку паразы Бібілава рэспубліка пазбавіцца падтрымкі Расейскай Фэдэрацыі.

Цалкам матэрыял пра падзеі ў Паўднёвай Асэтыі чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG