Жыхара Магілёва Аляксандра Цалюка, які больш за трое сутак трымаў галадоўку ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня, не дапускаюць да працы.
Кіраўніцтва аб’яднаньня "Хімвалакно", на якім хлопец робіць зваршчыкам, патрабуе дакумэнт, які пацьвярджае, што ён быў за кратамі чацьвёра сутак. Адміністрацыя ізалятара такога дакумэнта не дае. Заяўляе, што Цалюк мае адседзець суткі, якія не даседзеў.
Аляксандар Цалюк у зьняволеньні галадаў на знак пратэсту супраць, як ён сьцьвярджае, незаконнага затрыманьня і судовага выраку. Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Станіслаў Шандаровіч 7 ліпеня прысудзіў яму пяць сутак адміністрацыйнага арышту. У судзе Цалюк заявіў, што абвяшчае галадоўку.
Пасьля трох сутак галадоўкі ў камэры ён страціў прытомнасьць. Супрацоўнікі ізалятара выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла яго ў бальніцу. Мэдыкі паставілі дыягназ — абвастрэньне гастрыту. Два дні галадоўнік ляжаў пад кропельніцай.
Пасьля выпіскі 15 ліпеня пайшоў на завод, але начальства не дапусьціла яго да працы. Запатрабавала дакумэнт з ізалятара. Без дакумэнта ў хлопца тыднёвы прагул. У ізалятары сказалі: даседзіш суткі — дакумэнт атрымаеш.
Аляксандра Цалюка затрымалі 6 ліпеня ў Магілёве на бульвары Леніна — непадалёк ад месца, дзе традыцыйна па серадах зьбіраюцца ўдзельнікі маўклівых пратэстаў.
Паводле хлопца, супрацоўнік міліцэйскага спэцназу падышоў да яго й запатрабаваў прайсьці ў машыну без тлумачэньня прычынаў. Калі ён адмовіўся, міліцыянт паспрабаваў зацягнуць яго туды гвалтам. Выкарыстоўваў прыёмы ўдушэньня.
У пастарунку Цалюк даведаўся, што ён удзельнік несанкцыянаванага мерапрыемства і што пры затрыманьні аказаў супраціў. Хлопец сьцьвярджае, што ні ў якім мерапрыемстве ня ўдзельнічаў, а затрыманьне было незаконным. Судзьдзя Шандаровіч довады затрыманага палічыў непраўдзівымі й асудзіў яго на пяць сутак арышту.
Паводле Цалюка, Шандаровіч не зьвярнуў увагі на заяву пра галадоўку. У ізалятары ён пісьмова паведаміў пра яе кіраўніцтву.