Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч атрымаў запрашэньне ад прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі Эдуарда Какойты наведаць Цхінвал.
У лісьце, разьмешчаным на сайце Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Эдуард Какойты запрашае Сяргея Гайдукевіча на сьвяткаваньне 20-годзьдзя з дня заснаваньня рэспублікі. «Буду рады нашай сустрэчы на паўднёваасэтынскай зямлі», — такімі словамі завяршае свой ліст Эдуард Какойты. Сяргей Гайдукевіч прыняў запрашэньне і плянуе ўжо 13 верасьня спачатку накіравацца ў Расею, а потым у Цхінвал:
«Там у іх будзе 20-годзьдзе рэспублікі, там будуць і палітыкі з Расеі, з Абхазіі, губэрнатары. Так, я атрымаў афіцыйнае запрашэньне і праз МЗС цяпер афармляю — праз Расею».
Спадар Гайдукевіч яшчэ раз нагадаў сваю пазыцыю адносна прызнаньня Беларусьсю Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Прычым ён адзначыў, што яго не цікавіць пазыцыя ў гэтым пытаньні цяперашняга беларускага кіраўніцтва:
«Калі я буду прэзыдэнтам, то такіх пытаньняў узьнікаць ня будзе. Бо я лічу, што саюзьнікі павінны дзейнічаць узгоднена, і для мяне прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі вырашанае. Бо яшчэ ў 2008 годзе мы паведамілі расейскаму боку пра тое. што трэба прызнаваць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Гэта наша прынцыповая пазыцыя. Такая ж, як і ў эўрапейскіх калегаў, калі яны прызнавалі Харватыю. Я лічу, што гэта правільная, пасьлядоўная пазыцыя. Мы набярэм пару мільёнаў подпісаў і ўсе ўбачаць, што бальшыня насельніцтва падтрымлівае Гайдукевіча ».
Камэнтуючы матывы такога павароту падзеяў і заяву спадара Гайдукевіча, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка адзначыў:
«Можа, грошай атрымае, можа, рэйтынг вырасьце на 0,2%. А можа, адпачыць хоча, там жа яшчэ цёпла, да мора зьезьдзіць. Я ня бачу шанцаў для гэтага чалавека стаць прэзыдэнтам, і сэнсу для краіны ў гэтым няма. Гэта такое перадвыбарчае піяр-шоў. У нас прагматычны народ. І абсалютна мае рацыю прэзыдэнт, які прапанаваў расейскаму кіраўніцтву мінімізаваць наступствы, якія выкліча такое прызнаньне. Яны адмовіліся. Таму пытаньне на гэтым закрытае».
Палітоляг Андрэй Фёдараў адзначыў, што пазыцыю спадара Гайдукевіча наўрад ці падтрымаюць у Беларусі:
«Гэта проста спроба. Зараз у нас з Расеяй стасункі нацягнутыя, ёсьць меркаваньне, што Крэмль мусіць нейкага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах падтрымаць, і мне падаецца, што спадар Гайдукевіч робіць спробу паставіць сябе ў постаць такога крамлёўскага кандыдата і дзеля гэтага ўсё гэта і робіцца. А выніку з гэтага ніякага ня будзе».
У лісьце, разьмешчаным на сайце Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Эдуард Какойты запрашае Сяргея Гайдукевіча на сьвяткаваньне 20-годзьдзя з дня заснаваньня рэспублікі. «Буду рады нашай сустрэчы на паўднёваасэтынскай зямлі», — такімі словамі завяршае свой ліст Эдуард Какойты. Сяргей Гайдукевіч прыняў запрашэньне і плянуе ўжо 13 верасьня спачатку накіравацца ў Расею, а потым у Цхінвал:
«Там у іх будзе 20-годзьдзе рэспублікі, там будуць і палітыкі з Расеі, з Абхазіі, губэрнатары. Так, я атрымаў афіцыйнае запрашэньне і праз МЗС цяпер афармляю — праз Расею».
Спадар Гайдукевіч яшчэ раз нагадаў сваю пазыцыю адносна прызнаньня Беларусьсю Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Прычым ён адзначыў, што яго не цікавіць пазыцыя ў гэтым пытаньні цяперашняга беларускага кіраўніцтва:
Для мяне прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі вырашанае.