Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


РАНКАМ...


...з сонцам, надвячоркам з дажджом. Тэмпэратура: 8 — 18 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У паб-клюбе "Графіці" выступае гурт "Адыс Абэба", які выконвае музыку, інсьпіраваную рытмамі Афрыкі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт Эўразьвязу.

У Маскве пачынаецца міжнародны кінафэстываль.

На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Францыя гуляе з Мэксыкай, Грэцыя зь Нігерыяй і Аргентына з Паўднёвай Карэяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1793 ў Горадні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, які быў скліканы, каб зацьвердзіць другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Фактычна сойм мусіў ухваліць далучэньне беларускіх земляў да Расейскае імпэрыі, што ён і зрабіў, бо спадзяваўся, аддаўшы Беларусь Расеі, не аддаць Польшчу Прусіі. Аднак пазьней, пад націскам Прусіі, сойм згадзіўся і на анэксію польскіх земляў.

У 1905 годзе ў вёсцы Кішчыцы, што ў Чавускім павеце на Магілёўшчыне, адбыўся расстрэл расейскімі войскамі беларускіх сялянаў. У гэты дзень каморнікі і землямеры пачалі праводзіць тут новую мяжу паміж Горацкім і Чавускім паветамі, што ў адначасьсе мусіла стаць мяжою паміж сялянскімі надзеламі і ўладаньнямі абшарнікаў. Сяляне не дазволілі кроіць зямлю на карысьць памешчыкаў. Спробы коннае паліцыі разагнаць сялянаў не далі вынікаў. Расейскія войскі тады адкрылі агонь. У выніку Кішчыцкага расстрэлу былі забітыя 8 сялянаў, цяжка параненыя 15 чалавек. На месцы трагедыі стаіць помнік.

У 1940 пачалася савецкая акупацыя Латвіі і Эстоніі.

У 1944 Ісьляндыя абвяшчае незалежнасьць ад Даніі і становіцца рэспублікай.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень змаганьня з засухай.

МІНУС 365:


Год таму на сайце "Свабоды": "Халодная вада на галовы эўрапейскіх інтэгратараў".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Лепш выпіць малако, чым зьесьці карову.

Лепш без абутку, чым бяз кніжак.

Лепш быць панам у хаце, чым слугам у палацы.

Той, хто жыве без самакантролю, памірае бяз гонару.

Шмат заўсёды тужыць па болей.

Насікаўшы ў бот, можна абагрэць нагу, але не надоўга.

Кожнаму чалавеку свае пукі пахнуць.

Ісьляндыя — найлепшае месца пад сонцам.

ісьляндзкія прымаўкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG