СОНЕЧНА...
...у суботу, у нядзелю задажджыць. Тэмпэратура: 17 — 28 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
12 чэрвеня:
Сойм Партыі БНФ разгледзіць пытаньні далейшага сяброўства ў партыі шэрагу яе чальцоў. Магчыма, будуць выключаныя з партыі некаторыя актывісты «Моладзі БНФ».
Прэзэнтацыя аўдыёдыска “Доўгая дарога дадому”, апошняй кнігі Васіля Быкава. Горадня, Музэй Быкава, які месьціцца ў офісе дэмакратычнай вэтэранскай арганізацыі. Пачатак а 12-й гадзіне.
"Трохкутнік" — добрыя песьні пра жыцьцё і любоў. Канцэрт Вольгі Акулiч i праекта WERASEN у Jollie Roger Cafe (Менск, вул. Талбухіна, 4). Пачатак: 19.00
Рыцарскі фэстываль "Рубон" у Полацку.
13 чэрвеня:
Гурт "Пані Хіда" выступае ў паб-клюбе "Графіці".
Пісьменнік Васіль Якавенка і музыка Андрэй Плясанаў у мястэчку Моталь завяршаюць шэраг творчых сустрэч у Берасцейскай вобласці. Выступ распачнецца а 15.00 у памяшканьні краязнаўчага музея ў Моталі.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
12 чэрвеня:
Дзень Расеі ў Расеі.
У Вялікабрытаніі дзень нараджэньня каралевы.
Усясьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай.
На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гуляюць Аргентына супраць Нігерыі, Паўночная Карэя супраць Грэцыі і Англія супраць ЗША.
13 чэрвеня:
Парлямэнцкія выбары ў Бэльгіі.
На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гуляюць Альжыр супраць Славеніі, Нямеччына супраць Аўстраліі і Сэрбія супраць Ганы.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
12 чэрвеня:
У 1812 напалеонаўскія войскі перайшлі Нёман, пачынаючы вайну з Расеяй.
У 1895 нарадзіўся Леапольд Радзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч. Аўтар п'ес: "Пакрыўджаныя", "Блуднікі", "Збянтэжаны Саўка", "Пасланец", "Багаты і бедны", "Досьвіткі", "Кавалі", "Конскі партрэт", зборнікаў вершаў: "Беларусь" (1922), "На паняволеных гонях" (1928), зборнікаў апавяданняў: "Рэвалюцыйным шляхам" (1928), "Вогнішча барацьбы" (1930). Рэпрэсаваны, расстраляны ў 1938.
У 1991 расіяне выбіраюць прэзыдэнтам Барыса Ельцына.
У 1997 памёр Булат Акуджава, расейскі пісьменьнік і бард.
13 чэрвеня:
У 1966 Ватыкан адмяніў "Індэкс забароненых кнігаў", уведзены ў 1577.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
12 чэрвеня — Дзень півавара.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Пасьля ўрагану. Фота відавочцаў".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Деньги тратятся и рвутся,
забываются слова,
приминается трава,
только лица остаются
и знакомые глаза..."
— Булат Акуджава