Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня бачыць альтэрнатывы Лукашэнку


 Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, адказваючы сёньня на пытаньне пра стаўленьне расейскіх уладаў да магчымага ўдзелу Лукашэнкі ў чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, адказаў: "Мы пакуль нічога іншага ня бачым на гэтым полі".

Спадар Сурыкаў дадаў, што Расея традыцыйна падтрымлівала Аляксандра Лукашэнку, "хаця мы (наш прэзыдэнт і прэм'ер) не дазвалялі сабе ў публічных выступах празьмерных выказваньняў, якія дазваляе сабе кіраўнік беларускай дзяржавы. Але мы разумеем, што ён чалавек вельмі эмацыйны. Аднак мы просім і да сябе паважлівага стаўленьня".

Амбасадар Расеі адзначыў: "Я ўпэўнены, што Лукашэнка ня можа быць ні прарасейскім, на праамэрыканскім, ні праўкраінскім прэзыдэнтам".

Свой адказ Сурыкаў завяршыў словамі: "Мы пакуль нічога іншага ня бачым на гэтым полі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG