Форум замежных беларусаў прывітаў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
“Вольны сьвет не забыўся пра Беларусь, а самі беларусы не згубілі надзеі на перамогу дэмакратыі ў сваёй краіне і гатовы дзеля яе працаваць”, зьвярнуўся сёньня да ўдзельнікаў Кангрэсу кіраўнік эстонскага замежнапалітычнага ведамства.
Паводле Урмаса Паэта, істотную ролю ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі адыгрываюць замежныя дыяспары, у тым ліку і Эстоніі. Кіраўнік эстонскага МЗС выказаў упэўненасьць, што кангрэс пакладзе пачатак супрацоўніцтва розных беларускіх арганізацыяў.