Алега Баброўскага з ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай затрымалі каля Камароўскага рынку ў Менску раніцай 7 чэрвеня за паркоўку ў забароненым месцы.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
У нядзелю 7 чэрвеня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Менску павінен быў прайсьці вялікі пікет па зборы подпісаў за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай у якасьці кандыдаткі на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Як расказалі Свабодзе сябры ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, раніцай 7 чэрвеня перад пачаткам збору подпісаў ля Камароўкі быў затрыманы іх паплечнік Алег Баброўскі.
Прычынай затрыманьня стала тое, што ён запаркаваў аўтамабіль у забароненым месцы. Баброўскага зьвезьлі ў невядомым кірунку супрацоўнікі міліцыі. Праваахоўнікі забралі і аўтамабіль Баброўскага, у якім быў рыштунак для збору подпісаў, а таксама падпісныя лісты, як чыстыя, так і запоўненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Камароўцы, дзе праходзіць пікет па зборы подпісаў, пачаліся затрыманьніЯк сказалі Свабодзе сябры ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, суд над Алегам Баброўскім адбыўся 8 чэрвеня. Актывіста прызналі вінаватым у непавазе да суду і прысудзілі яму 20 сутак арышту, а таксама штраф.
«Сабраныя подпісы нам не вярнулі, — сказала Свабодзе сяброўка ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Марыя Мароз. — Аўтамабіль Алега таксама не аддалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абвінавачаньне вытхнулася». Юрыст пра крымінальную справу супраць ЦіханоўскагаПа стане на 9 чэрвеня за кратамі знаходзяцца больш за дзесяць сяброў ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай. Частка зь іх, у тым ліку кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, абвінавачваюцца па 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзевяць арыштаваных у «справе Ціханоўскага». СьпісЗатрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
- З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.