Ператрус на лецішчы маці Сяргея Ціханоўскага цягнуўся цэлыя суткі

Лецішча маці Сяргея Ціханоўскага пад Гомлем

Ператрус на лецішчы маці Сяргея Ціханоўскага Соф'і Ціханоўскай у садаводзкім таварыстве за 25 ад Гомля пачаўся а 16-й гадзіне 3 чэрвеня і скончыўся калі 16-й гадзіны сёньня.

Тры разы за ноч зьмяняліся сьледчыя групы, і каля 3-й ночы ў доме знайшлі 900 тысяч даляраў, прычым на бачных месцах — за шафкай на кухні і за ложкам на другім паверсе. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дачы Ціханоўскага адбываецца ператрус

Цяпер маці блогера павезьлі на допыт у Сьледчы камітэт, пра гэта яна паведаміла Свабодзе. Пасьля допыту адбудзецца вобшук у яе кватэры.

Каля лецішча было 7 аўтамабіляў, дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі і Сьледчага камітэту.

Таксама 4 чэрвеня прайшоў паўторны ператрус у студыі Сяргея Ціханоўскага і ў кватэры ягонай маці ў Гомлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайшлі забароненыя рэчывы? Не — шукайце далей!» Як праходзіць вобшук на лецішчы маці Сяргея Ціханоўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На лецішчы Сяргея Ціханоўскага сьледчыя выявілі 900 тысяч даляраў, — каардынатар кампаніі Ціханоўскай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што ў Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч даляраў і радыёстанцыі. ФОТА і ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядае ўзламаная студыя Сяргея Ціханоўскага пасьля ператрусу. ФОТА

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
  • Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
  • З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
  • Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
  • ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бачыў Сяргея „на калідорах“ у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі