Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала крыху больш міралюбнай: са 103-га на 101-е месца ў Global Peace Index


Global Peace Index 2018
Global Peace Index 2018

Згодна з Усясьветным рэйтынгам міру за 2018 год (Global Peace Index, PDF), сьвет за год зрабіўся на 0,27% менш міралюбным. 71 краіна палепшыла паказьнікі міралюбнасьці, 92 краіны пагоршылі.

Летась здарылася адваротнае: сьвет за 2017 год стаў на 0,28% больш міралюбным. За дзесяць гадоў сытуацыя ў сьвеце пагоршылася на 2,38%.

Найбольш міралюбнай краінай сьвету засталася Ісьляндыя, за ёй сьледам ідуць Новая Зэляндыя, Аўстрыя, Партугалія і Данія. Самым мірным рэгіёнам названая Эўропа (праўда, у ёй сытуацыя пагоршылася), самымі ваяўнічымі — Блізкі Ўсход і Паўночная Афрыка (там сытуацыя крыху палепшылася).

Беларусь за год крыху зьменшыла паказьнік ваяўнічасьці: з 2,141 бала да 2,112, і паднялася са 103-га на 101-е месца ў рэйтынгу міралюбнасьці. Суседзі Беларусі па рэйтынгу — Іярданія, Тога і Папуа — Говая Гвінэя (98–100 месцы), Грузія, Руанда і Лесота (102–104). Злучаныя Штаты занялі 121-е месца.

Украіна тым часам абагнала Расею ў міралюбнасьці. Геаграфічныя суседзі Беларусі маюць такія пазыцыі: Латвія — 31 (была 32-я), Польшча — 32 (была 33-я), Эстонія — 33 (была 36-я), Літва — 36 (летась было 37-е месца), Украіна — 152 (было 154), Расея — 154 (было 151). Больш мірнымі за Беларусь аказаліся таксама Малдова (64-е месца) і Казахстан (70).

Беларусь у паказьніках канфліктнасьці мае тыя ж пазыцыі, што Зімбабвэ, Косава, Куба, Лесота, Малдова, Марока, Туркмэністан і Ўзбэкістан. У сацыяльнай бясьпецы — як Альбанія і толькі крыху лепшыя за Танзанію. Паводле паказьніку мілітарызацыі — між Кітаем і Швайцарыяй.

Яшчэ рэйтынгі:

Беларусь павялічыла выдаткі на войска пасьля двух гадоў эканоміі, Расея рэкордна скараціла, — SIPRI

Беларусь паднялася на 41-е месца ў рэйтынгу вайсковай моцы. Што палепшылася

Мінус восем пазыцый. Беларусь апусьцілася на 65 месца ў рэйтынгу вяршэнства права

Брунэй абагнаў: Беларусь упала яшчэ ніжэй у рэйтынгу «Рэпартэраў бязь межаў»

Беларусь у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постасавецкіх краін — паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам

Беларусь — адна з самых гамафобных краінаў Эўропы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG