І надрукаваць, і паставіць п’есу “Сялянка” (другая яе назва – “Ідылія”) было няпроста. Перадусім, з гледзішча мовы, бо бальшыня пэрсанажаў твору ўпершыню загаварылі па-беларуску (ці, як тады казалі, па-мужыцку). Паны ж гаварылі звыклаю польскаю мовай. І “каб не пашыралася беларуская нацыянальная зараза” наклад кнігі быў абмежаваны. А ад публікацыі да пастаноўкі мінула яшчэ цэлых 6 гадоў. Дуніну-Марцінкевічу трэба было стварыць трупу, якая магла б сыграць і па-беларуску, і па-польску, а таксама магла адначасна быць пераканаўчай і ў драматычных, і ў опэрных, і ў балетных сцэнах. У склад трупы ўвайшлі болей як 20 чалавек, сярод іх і сам Дунін-Марцінеквіч і дзьве ягоныя дачкі. Хор быў падрыхтаваны зь сялянаў Люцынкі, а музыку напісалі Станіслаў Манюшка і Канстанцін Кржыжаноўскі.
Да прэм’еры была замоўлена адмысловая афіша, якая зьявілася першай тэатральнай абвесткай на беларускай мове. У той дзень, на які была прызначана прэм’ера – 9 лютага 1852 году – прыйшоў загад аб забароне спэктакляў на “простонародном языке”. Але паколькі мясцовыя ўлады раней далі дазвол на пастаноўку, то спэктакль усё ж адбыўся, а чуткі пра забарону яшчэ болей падагрэлі інтарэс публікі. Заля была перапоўненая, спэктакль меў неверагодны посьпех... Асаблівае захапленьне выклікала выкананьне ролі Навума Прыгаворкі самім Дуніным-Марцінкевічам, а таксама масавыя й опэрныя сцэны.
Далейшы лёс спэктакля склаўся драматычна. Забарона даваць паказы на “простонародном языке” дзейнічала, і спэктакль трупа паказвала нелегальна ў прыватных кватэрах ці дамох у Менску, Бабруйску, Слуцку, Глуску аж да 1855 году.
Вось так пачалася гісторыя беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва.
І праз крыху болей як 130 гадоў тыя падзеі набылі свой нечаканы працяг. Зноў жа і радасны, і драматычны.
Спачатку – пра драматычны. У пасьлядоўнай працы разбурэньня гістарычнага цэнтру Менску у 1986 годзе дайшла чарга і да гістарычнага будынку гарадзкога тэатру. Тады ўпершыню беларуская моладзь (пераважна гадаванцы мастацкай вучэльні імя Аляксея Глебава) з транспарантам “Руйнуюць помнік беларускай культуры” выйшла абараняць тэатр. Але не дапамагло. Будынак зруйнавалі, а моладзь (болей за дзесяць чалавек) жорстка зьбілі й кінулі ў пастарунак. А яшчэ праз 20 гадоў на месцы будынку, дзе пачалася гісторыя нацыянальнага тэатру, збудавалі новы гатэль.
А радасным працягам тых 155-гадовай даўніны падзеяў стала пастаноўка ў 1993 годзе на сцэне Тэатра імя Янкі Купалы ўжо сьпісанай тэатразнаўцамі ў архіў п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”. Спэктакль пад назовам “Ідылія” ў пастаноўцы рэжысэра Мікалая Пінігіна і сцэнографа Зіновія Марголіна вызначыўся вострай сучаснай мастацкай формай і ва ўмовах адраджэньня цікавасьці да беларускай мовы і культуры меў вельмі актуальнае гучаньне. Пастаноўка захоўваецца ў рэпэртуары аж да сёньня, хоць і згубіла сваю першапачатковую мастацкую вартасьць. Прычынаю актор Віктар Манаеў называе няўмольны час і незацікаўленасьць тэатру ў аднаўленьні пастаноўкі...
(Манаеў) “Гэта ўжо зусім ня тая “Ідылія”, якая была. Пайшлі з жыцьця першыя выканаўцы роляў – Юры Авер’янаў, Анатоль Луцэвіч, Ліля Давідовіч. Іншы артыст іграе галоўную ролю Караля Лятальскага. Спэктакль быў пастаўлены для Віталя Рэдзькі і Зоі Белахвосьцік. Рэдзька не працуе ў тэатры амаль ужо 6 гадоў. А рэжысэр, які паставіў спэктакаль працуе ў Пецярбурзе”.