Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наведнікаў з сабакамі больш ня будуць пускаць у кавярні і крамы. А як у суседзяў?


Бар у Лёндане. Ілюстрацыйны здымак
Бар у Лёндане. Ілюстрацыйны здымак

З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі», які ў свой час быў распрацаваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Набываюць моц нормы аб чыпаваньні. Аднак чыпаваньне зьяўляецца правам для ўладальнікаў жывёлаў, за выключэньнем выпадкаў, калі іх уладальнікамі выступаюць заводчыкі або гадавальнікі, якія абавязаны чыпаваць жывёлаў да іх рэалізацыі.
У мэтах барацьбы з бадзяжнымі жывёламі ўладальнікі будуць абавязаныя прымаць меры для недапушчэньня зьяўленьня непажаданага прыплоду. Уладальнікі жывёлаў будуць абавязаныя прыбіраць пасьля сабак падчас выгулу.

Уладальнікі жывёлаў ня змогуць прыводзіць або прыносіць жывёлаў-кампаньёнаў (за выключэньнем сабак-павадыроў) у гандлёвыя аб’екты, у якіх ажыцьцяўляецца раздробны гандаль харчовымі таварамі, а таксама ў аб’екты грамадзкага харчаваньня.

Напрыклад, у Польшчы менавіта гаспадар рэстарану ці кавярні вырашае, дазволіць у сваім рэстаране знаходзіцца сабаку або не. Афіцыйных правілаў, якія б забаранялі сабакам уваходзіць у рэстаран, кавярню або бар, няма. Падобных забаронаў няма ў Латвіі і Літве.

Напрыклад, у Нямеччыне сабак нельга браць з сабой у цэрквы, школы, дзіцячыя сады, кінатэатры, канцэртныя залі, музэі і харчовыя крамы. У рэстаранах, унівэрмагах, цырульнях і парках адпачынку, дзе няма спэцыяльных забараняльных таблічак, з прыводам жывёлаў ня будзе праблемы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG