Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у гандлёвым цэнтры Віцебску. Што вядома на гэты момант


Пажар у Віцебску. Скрыншот з відэа МНС.
Пажар у Віцебску. Скрыншот з відэа МНС.

Пасьля пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску пацярпелі 15 чалавек. Таксама пры ліквідацыі пажару пацярпелі два работнікі МНС.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі паведаміў, што ў лячэбныя ўстановы Віцебску пасьля пажару зьвярнуліся 15 чалавек. Дзевяць зь іх даставілі машынамі хуткай мэдычнай дапамогі. Шпіталізавалі 12 чалавек, што трое пацыентаў праходзяць лячэньне амбуляторна.

Паводле інфармацыі МНС, у гандлёвы цэнтар на вуліцы Генэрала Белабародава прыбылі больш за 80 супрацоўнікаў ведамства і 20 адзінак тэхнікі. Выратавалі 10 чалавек, яшчэ 215 эвакуавалі.

Паводле апошняй на гэты момант інфармацыі МНС (20:26), пажар быў лякалізаваны, праводзілі ліквідацыю яго ачагоў у павільёнах гандлёвага цэнтру.

Галоўнае ўпраўленьне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму, а таксама служба экстраннай псыхалягічнай дапамогі МНС абвясьцілі тэлефоны і адрасы, па якіх пацярпелыя на пажары могуць атрымаць псыхалягічную дапамогу.

Паведамляецца, што на месцы працуе апэратыўна-сьледчая група. Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG