Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы заклікаюць захоўваць «старых і мудрых» жывёлаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ня толькі людзі, але і жывёлы разумнеюць з узростам, паказваюць новыя навуковыя дасьледаваньні. 

Пацьверджана, што, напрыклад, Грэнляндзкая акула можа дажыць да 392 гадоў, а некаторыя губкі да больш чым 10,000 гадоў. І гэты ўзрост ня проста лічба, бо жывёлы паводзяць сябе па-рознаму ў залежнасьці ад чаканай працягласьці жыцьця, піша брытанскае выданьне The Guardian. Старэйшыя жывёлы атрымоўваюць новы досьвед і часта перадаюць яго маладзейшым.

Аднак праблема ў тым, што людзі часта забіваюць старэйшых дзікіх жывёлаў. «Старыя жывёлы на Зямлі ў заняпадзе», — папярэджваюць дасьледчыкі ў аглядзе больш чым 9 тысяч навуковых працаў, які быў апублікаваны ў мінулым месяцы ў навуковым часопісе Science. Толькі нямногія жывёлы дажываюць да старасьці, і яны робяццца аб’ектамі чалавечага паляваньня, бо яны часта найбольшыя памерам, — таму іх хочуць здабыць, напрыклад, для рогаў ці біўняў.

Дасьледчыкі папярэджваюць, што вынішчэньне найбуйнешых і набольш дасьедчаных жывёлаў можа несьці значныя нэгатыўныя наступствы для групавой культуры і сацыяльных структураў у жывёльным сьвеце. Яны заклікаюць да новага падыходу, які называюць «захаваньне даўгалецьця».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG