Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая пажылая птушка ў сьвеце адклала яйка ў 74 гады.


Уіздам.
Уіздам.

Самая пажылая птушка ў сьвеце — 74-гадовая альбатросіха Ўіздам — адклала яйка на Гаваях. Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на Службу аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША.

Гэта яе першае яйка за апошнія чатыры гады, адзначылі ў службе. Уіздам вярнулася на атол з партнэрам Акеакамаем, якога да гэтага ня бачылі некалькі гадоў і баяліся, што ён загінуў. Цёмнасьпінныя альбатросы ўтвараюць пару на ўсё жыцьцё — Уіздам з Акеакамаем выседжваюць яйкі з 2006 году.

Супрацоўнікі службы настроеныя аптымістычна і лічаць, што птушаня вылупіцца.

Уіздам акальцавалі ўжо дарослаю ў 1956 годзе. З таго часу яна вывела прыкладна трыццаць птушанят, перажыўшы як мінімум трох сваіх партнэраў.

Альбатросы адкладаюць па адным яйку і ня кожны год. Бацькі выседжваюць яйка па чарзе на працягу двух месяцаў і выкормліваюць птушаня яшчэ каля паўгода.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG