Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка абвясьціў, што ягоная каманда ўзяла пад кантроль Дзяржаўны каталёг Музэйнага фонду Беларусі


Скрыншот з сайту Дзяржаўнага каталёгу Музэйнага фонду Беларусі
Скрыншот з сайту Дзяржаўнага каталёгу Музэйнага фонду Беларусі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ў відэазвароце паведаміў, што ягоная каманда атрымала кантроль над Дзяржаўным каталёгам Музэйнага фонду Беларусі.

«Мы заяўляем, што гэты кантроль атрыманы без выкарыстаньня дапамогі асобаў унутры Беларусі. Таму, мы не ствараем ніякай рызыкі ніводнаму супрацоўніку беларускіх музэяў», — гаворыцца на сайце каталёгу.

«Дзяржаўны каталёг Музэйнага фонду Рэспублікі Беларусь перададзены на захаваньне Музэю Вольнай Беларусі, які зьяўляецца адным з шматлікіх праектаў НАУ. Усе грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць доступ да зьвестак аб музэйных прадметах, якія знаходзяцца ў музэях і калекцыях Рэспублікі Беларусь».

Скрыншот з сайту Дзяржаўнага каталёгу Музэйнага фонду Беларусі
Скрыншот з сайту Дзяржаўнага каталёгу Музэйнага фонду Беларусі

На сайце гаворыцца, што на прапанову Паўла Латушкі і супрацоўнікаў Музэю Вольнай Беларусі, у Дзяржаўны каталёг 26 траўня 2024 года ўносяцца прадметы, якія «зьяўляюцца гістарычнай і культурнай каштоўнасьцю беларускага народу»:

  • Бел-чырвона-белы сьцяг з з імёнамі палітзьняволеных беларусаў. Аўтарка — Марыя Грыц.
  • Сукенка «БЧБ-нявесты». Аўтарка — Іна Зайцава.
  • Вопратка беларускага героя і добраахвотніка Палка Каліноўскага Васіля (Атама) Грудавіка, які загінуў у 2022 годзе ў барацьбе за вызваленьне Украіны і за незалежную Беларусь.
  • Вопратка беларускай палітзьняволенай Юліі Марчанкі (Юніцкай).
  • Пратакол выбарчай камісіі нумар 35 (г. Ліда), у якім зафіксавана абсалютная перамога Сьвятланы Ціханоўскай на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе.
  • Шыльда «Skwer Wolnej Białorusi» — дакладная копія вулічнай шыльды ў Беластоку.

Як піша агенцтва «Позірк», электронны каталёг пачаў фарміравацца ў 2001 годзе. У 2005-м быў прыняты закон «Аб музэях і Музэйным фондзе Рэспублікі Беларусь», у 2006-м — пастанова Савету міністраў № 730. Гэтыя дакумэнты рэгулююць пытаньні стварэньня і працы каталёгу. У ліпені 2008 году пры Нацыянальным гістарычным музэі створаны Цэнтар дзяржаўнага каталёгу Музэйнага фонду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG