Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі


Падзеі 7 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Яму было 47 гадоў.

12 кастрычніка 1995 году Аляксандар Лукашэнка сваім указам зьняў Юрыя Захаранку з пасады міністра ўнутраных спраў. Меркавалася, што Захаранка выказаў незадаволенасьць прызначэньнем яму ў намесьнікі супрацоўніка КДБ і іншымі кадравымі рашэньнямі Лукашэнкі ў сыстэме МУС.

У датычнасьці да зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, а таксама Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага падазраюцца былы генэральны пракурор і былы дзяржсакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман, былы міністар унутраных спраў Юры Сівакоў і былы камандзір СОБРу Зьміцер Паўлічэнка, якога называлі «камандзірам беларускага эскадрону сьмерці». У дачыненьні да ўсіх іх з 2004 году дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу і ЗША.

Таксама ў гэты дзень

1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.

1794Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал, якім абвяшчалася апека ўраду над сялянамі, сяляне аб'яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але безь зямлі. Пайсьці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасьць камісію ўпраўленьня аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбываньні паншчыны.

Паланэцкі ўнівэрсал
Паланэцкі ўнівэрсал

1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.

2009 — у Празе адбыўся ўстаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1840Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар.

1861 Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году.

1868 Раман Скірмунт, палітык, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., ахвяра бальшавіцкай расправы.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

У памяці

1966Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

«Там, дзе забаронены сьмех, звычайна і плакаць не дазваляецца». Станіслаў Ежы Лец.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG