Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве культуры прызналіся, што атрымалі ідэі для фільмаў пра сілавікоў у 2020 годзе толькі ў фантазійным і камэдыйным жанрах


Кінаплёнка, ілюстрацйнае фота
Кінаплёнка, ілюстрацйнае фота

Раней улады абвясьцілі конкурс на стварэньне фільму пра гераізм сілавікоў падчас падзей 2020 году.

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь не дасылаюць ідэі фільмаў, прысьвечаныя праўладнаму погляду на 2020 год, піша тэлеграм-канал «Сьвяшчэнны Белавуд».

У канцы мінулага году дзяржаўнае ведамства, якое ўзначаліла чыноўніца Ірына Дрыга, распачало пошук сцэнароў для кінавытворчасьці, у тым ліку з дапамогай дзяржаўнай тэлевізіі. Вытворцам, у тым ліку беларускім, прапаноўвалі супрацу ў абмен на грошы, славу, посьпех, адзначае канал.

За апошнія чатыры месяцы ў міністэрства даслалі 280 заявак з розных краін сьвету. Пра гэта ў ток-шоў «Яшчэ ня вечар» распавяла Крысьціна Мельнікава, намесьніца кіраўніцы аддзелу кінематаграфіі Міністэрства культуры.

Кінематаграфісты дасылалі праекты ў фантазійным і камэдыйным жанрах. Сынопсісаў фільмаў з палітычным зьместам — пра 2020 год з пункту гледжаньня ўладаў, пра подзьвіг настаўнікаў і сілавікоў — так і не зьявіліся.

Пры гэтым Мельнікава не губляе надзеі, што такія праекты яшчэ зьявяцца, і са свайго боку запрасіла дзяржаўныя тэлеканалы супрацоўнічаць з нацыянальнай студыяй над «сэрыялам пра 2020 год ці іншым праектам на патрэбную дзяржаве тэму».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG