Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джанкоі адбыліся выбухі каля вайсковага аэрадрома, узьнік пажар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 17 красавіка відавочцы паведамілі пра выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома ў Джанкоі ў анэксаваным Крыме. У мясцовых тэлеграм-каналах публікуюць відэа пажару — мяркуючы па кадрах, ён успыхнуў на вялікай плошчы.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбылося, пакуль няма.

Каля Джанкоя знаходзіцца расейскі вайсковы аэрадром, дзе базуюцца ўдарныя верталёты. У самім горадзе і побач разьмешчаны яшчэ шэраг вайсковых аб’ектаў і чыгуначны вузел, які выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы.

Паводле мясцовых жыхароў, адразу некалькі гучных выбухаў было чуваць каля 4-й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу, першы — прыкладна ў 3:40. Пасьля гэтага, паводле відавочцаў, у раёне вайсковага аэрадрома пачаўся пажар. Мяркуючы па фота, зь месца выбуху ўздымаецца агонь і густы дым.

Маніторынгавая група пабліка «Крымский ветер» паведамляе, што спадарожнік зафіксаваў 6 ачагоў на вайсковым аэрадроме ў Джанкоі і побач зь ім, і публікуе фота здымка.

Па словах мясцовых жыхароў, выбухі адбыліся да абʼяўленьня паветранай трывогі.

Аўтамабільны рух па Крымскім мосьце быў часова спынены, прычына невядомая. Пазьней Мінтранс анэксаванага Крыму паведаміў, што ўчастак аўтамабільнай дарогі Джанкой — Феадосія побач з Джанкоем часова перакрыты для руху, арганізаваны абʼезд.

На вайсковым аэрадроме ў Джанкоі дысьлякуецца 39-ы верталётны полк 27-й зьмяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандаваньня ВПС і СПА Паўднёвай вайсковай акругі РФ. Таксама тры авіяцыйныя эскадрыльлі на Мі-8, Мі-35М, Мі-28, Ка-52.

Акрамя гэтага ў Джанкоі базуюцца вэрталёты памежнай службы ФСБ Расеі. Раней на лётным полі таксама фіксавалі пускавыя ўстаноўкі С-300/С-400.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG