Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уласьнікі палаца Горватаў у Нароўлі атрымалі дазвол на будаўнічыя работы


Палац Горватаў ў Нароўлі, архіўнае фота
Палац Горватаў ў Нароўлі, архіўнае фота

Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя работы для рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўі, які ў 2020 годзе яго купілі вядомы беларускі пісьменьнік Андрэй Горват разам зь бізнэсоўцам Аляксандрам Баранавым і рэдактарам Пятром Кузьняцовым.

«Усе экспэртызы па праекце рэканструкцыі палаца ў Нароўлі пройдзеныя. Нараўлянскі райвыканкам толькі што выдаў дазвол на будаўнічыя працы», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале Пётра Кузьняцоў, адзначыўшы, што «гэта было няпроста, вельмі ня проста».

Паводле яго, усё гатова да будаўніцтва даху.

«Каб проста зараз на палацы пачалі працаваць будаўнікі, засталося вырашыць чатыры даволі тэхнічныя пытаньні. Гэта будуць мае задачы на бліжэйшыя 5-10 дзён. Але ўжо на гэтым тыдні там пачнуць працаваць спэцыялісты з ацэнкамі, разьметкамі і вось гэта ўсе, — расказаў ён і дадаў: Галоўная навіна ў тым, што ніхто нічога ня кінуў і не зьбіраецца».

  • Палац Горватаў у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці пабудавалі на беразе Прыпяці ў 1850 годзе. Першым уласьнікам быў Даніл Ігнатавіч Горват. Двухпавярховы будынак мае тоўстыя сьцены. Фасад быў раней упрыгожаны атыкам з ініцыяламі гаспадароў і годам пабудовы. Пры палацы працавала цукерня ў будынках з чырвонай цэглы.
  • Апошнія ўласьнікі зьехалі з Нароўлі пасьля 1917 году. Дакладна вядомы нашчадак — Аляксандар Ваньковіч, ужо стары, жыве ў Нью-Ёрку. У палацы месьціліся санаторый і беларуская школа. У вайну ён моцна пацярпеў. Пасьля вайны, аж да чарнобыльскай аварыі, там працавала школа-інтэрнат.
  • З 1986 году палац стаяў закінуты і разбураўся. У 2020 годзе яго набыў пісьменьнік Андрэй Горват разам зь бізнэсоўцам Аляксандрам Баранавым і рэдактарам Пятром Кузьняцовым. Каб выкупіць нараўлянскі палац, спатрэбілася амаль 54 тысячы рублёў.
  • Андрэй Горват дакладна ня ведае, ці ягоныя продкі валодалі гэтым месцам. Ён з паплечнікамі аднаўляе палац за ўласныя і дабрачынныя сродкі. Рэканструкцыю трэба завершыць да канца 2025 году. Тады ў палацы, імаверна, адкрыецца гатэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG