Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску на школе зьнішчылі вітраж са Скарынам


Малая падарожная кніжка Скарыны, 1522 г.
Малая падарожная кніжка Скарыны, 1522 г.

Вітраж прыбралі, паставіўшы замест яго белы шклопакет.

У Салігорску на школе № 2 зьнішчылі вітраж зь беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам. Цяпер на ягоным месцы белы шклопакет.

Пра зьнікненьне вітража паведаміла суполка Belarusian Soviet Monumental ART.

«Аналягічная сытуацыя з былым кінатэатрам „Электрон“ у Менску, зараз там будзе рэканструкцыя, і, хутчэй за ўсё, сграфіта пазбавяцца. Вядомая мазаіка ў Баранавічах знаходзіцца на грані разбурэньня. І да гэтага часу няма станоўчага адказу па пано Кузьняцова з-пад Слуцку», — пералічылі іншыя праблемныя месцы аўтары суполкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG