Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская — «всё». Антыфэйк


Журналіст Дзьмітры Гурневіч, палітык Сьвятлана Ціханоўская, каляж
Журналіст Дзьмітры Гурневіч, палітык Сьвятлана Ціханоўская, каляж

Трэці год супрацоўнікі лукашэнкаўскіх СМІ расказваюць у сваіх этэрах, што Сьвятлана Ціханоўская «скончылася». Маўляў, яе ўсе кінулі і забыліся: і так званыя змагары, і міжнародная супольнасьць.

Яе называюць то агенткай Літвы, то агенткай КДБ. Раз кажуць, што яна купаецца ў золаце ад Захаду, а пасьля, што яна на мяжы галечы і вымушаная клянчыць капейчыну па сьвеце. Давайце разгледзім гэтую рыторыку на прыкладах і што зь ёй ня так.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG