Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Санкцыі не бяда, Афрыка дапаможа». Як прапаганда хлусіць, што Беларусь знайшла замену Захаду: расказваем у ВІДЭА


Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч. Каляж
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч. Каляж

«Адносіны з Захадам кепскія? Ня страшна. Беларусь выручаць краіны „далёкай дугі“», — ці праўдзівыя гэтыя заявы беларускіх уладаў? — Разьбіраемся.

Пасьля фальсыфікацыі выбараў, гвалту супраць пратэстоўцаў і ў выніку пагаршэньня адносінаў з заходнімі краінамі, Аляксандар Лукашэнка даручыў сваім чыноўнікам не абмяжоўвацца «шчыра варожымі» да яго краінамі — ЗША і Эўразьвязам.

Цяпер прапагандысты пэрыядычна рапартуюць, што рашэньне «засвоіць дальнія рынкі дасюль дапамагае Беларусі крэпка стаяць на нагах і разьвіваць сваю эканоміку нават ва ўмовах санкцыях».

Ці ў стане эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі так званай «далёкай дугі» замяніць Беларусі краіны Захаду, якія яна называе «варожымі»? Журналіст Дзьмітры Гурневіч адказвае на гэтае пытаньне ў відэааналізе.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG