Новыя аўтамабілі, якія цяпер можна будзе набыць у Беларусі, прадставілі ў аўтамабільным салёне на менскай вуліцы Сьвярлдова.
Іранцы прадставілі тры мадэлі — Shahin, Saina і Quick, піша Onliner.
Saipa створана ў 1965 годзе. Спачатку яна зьбірала аўтамабілі Citroen па францускай ліцэнзіі, затым іранцы выпускалі Renault, Nissan, Kia і кітайскія мадэлі легкавікоў, паралельна распрацоўваючы ўласныя машыны. З 2007 па 2019 гг. кампанія вырабляла Renault Logan першага пакаленьня, які меў абазначэньне Tondar 90.
Як паведамляла Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА), у Беларусі з чэрвеня 2022 году лідэрам продажаў была марка Geely. На другой пазыцыі LADA, на трэцім JAC.