Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўводзяць новую мадэль аплаты праезду для льготнікаў


Аўтобус у Менску. Архіўнае фота
Аўтобус у Менску. Архіўнае фота

У Менску зь верасьня стартуе экспэрымэнт у аплаце праезду ў грамадзкім транспарце, расказаў на «Радыё-Мінск» дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юры Супрановіч.

«З 1 верасьня навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены карткі, аналягічныя праязному білету», — паведаміў Супрановіч, якога цытуе агенцтва «Мінск-Навіны».

Ён адзначыў, што экспэрымэнт вырашылі пачаць са школьнікаў, каб прывіваць ім разуменьне аказаньня транспартнай паслугі.

«Плянуем з 1 кастрычніка павялічыць ахоп экспэрымэнтам пасажыраў, якія маюць права на бясплатны праезд, а з 1 студзеня 2024-га распаўсюдзіць яго на ўсіх пасажыраў», — заявіў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юры Супрановіч.

Новую мадэль аплаты апрабуюць у Менску з пэрспэктывай распаўсюджваньня на рэгіёны краіны, зазначае «Мінск-Навіны».

У яе аснову заклалі дэталёвае плянаваньне, улік і кантроль аб’ёму і фінансаваньня работы транспарту, улік перавезеных пасажыраў, якія ў тым ліку маюць права на бясплатны праезд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG