Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля падрыву Кахоўскай ГЭС на поўдні Ўкраіны падтопленым застаецца 41 населены пункт


На поўдні Ўкраіны ў выніку разбурэньня Кахоўскай гідраэлектрастанцыі застаецца падтопленым 41 населены пункт,паведамляе ўкраінская Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях.

Паводле ратавальнікаў, падтоплена 6 населеных пунктаў на тэрыторыі, якая кантралюецца ўладамі Ўкраіны. На часова захопленай расейцамі тэрыторыі – 17 населеных пунктаў. Эвакуявалі 2 783 чалавекі, у тым ліку 309 дзяцей, 80 маламабільных і 284 жывёлы. Выратавалі 716 чалавек, у тым ліку 30 дзяцей і 40 маламабільных.

Ратавальнікі паведамляюць, што ў Херсонскай вобласьці на Дняпры ў раёне паста «Херсон» назіраецца спад узроўню вады. Зафіксаваны ўзровень 0,7 мэтра.

У Мікалаеўскай вобласьці, паводле звестак ДСНС, часткова падтопленыя 18 населеных пунктаў у Баштанскім раёне. Эвакуяваныя 832 чалавекі, у тым ліку 165 дзяцей, удакладнілі ратавальнікі.

  • Разбурэньне дамбы Кахоўскай ГЭС, якое адбылося 6 чэрвеня, пацягнула затапленьне значных тэрыторый ніжэй па цячэньні і абмяленьне вадасховішча вышэй. Затопленыя дзясяткі населеных пунктаў.
  • Калі на кантралюемай украінскімі ўладамі тэрыторыі рэгіёну эвакуацыя вядзецца пры пасярэдніцтве ратавальнікаў, паліцыі, ваенных і валянтэраў, дык на акупаваных тэрыторыях сытуацыя складаная.
  • У Генштабе ВСУ 12 чэрвеня паведамілі, што ў затопленай Голай Прыстані Херсонскай вобласьці расейскія акупанты дазваляюць эвакуацыю грамадзян Украіны толькі пасьля «атрыманьня хабару», пры гэтым зьнішчаюць пашпарты і пасьведчаньні аб нараджэньні і іншыя дакумэнты ўкраінскага ўзору. Вайскоўцы кажуць, што мясцовых жыхароў перасяляюць у акупаваны Крым і расейскі Краснадар. Праверыць гэтыя дадзеныя зь іншых крыніц немагчыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG