Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў Белгарадзкай вобласьці і Варонежы дроны ўрэзаліся ў жылыя будынкі, ёсьць пацярпелыя


Варонеж, цэнтральная плошча. Ілюстрацыйнае фота
Варонеж, цэнтральная плошча. Ілюстрацыйнае фота

У двух рэгіёнах Расеі раненьні атрымалі пяць грамадзян.

У Варонежы, які знаходзіцца прыблізна за 300 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, бесьпілётнік трапіў у жылы будынак.

«Папярэдне, пасьля інцыдэнту на вуліцы Бялінскага ў Варонежы параненыя двое (грамадзян), ім аказваецца ўся неабходная дапамога», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале губэрнатар Варонескай вобласьці Аляксандар Гусеў.

Пасьля прыбыцьця на месца здарэньня губэрнатар дадаў, што «сытуацыя знаходзіцца пад кантролем спэцслужбаў». Пазьней расейскія СМІ ўдакладнілі, што раненьні ад разьбітых шыбаў атрымалі трое грамадзян.

Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведамляе аб штодзённых атаках дронаў на свой рэгіён. Паводле яго, у ноч на 9 чэрвеня пашкоджаныя шматкватэрны і прыватныя будынкі.

«За ноч пацярпелі тры асобы, адзін ад шпіталізацыі адмовіўся. Двое грамадзян, якія атрымалі раненьні, знаходзяцца ў лякарні», — напісаў Гладкоў у сваім тэлеграм-канале.

Апошнім часам павялічылася колькасьць інцыдэнтаў з атакамі дронамі па памежных з Украінай расейскіх тэрыторыях. Расея звычайна абвінавачвае ў гэтым Украіну, але ўкраінскі бок гэтых фактаў не камэнтуе.

У канцы траўня прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпусу (РДК) і легіёна «Свабода Расеі», якія складаюцца з расейскіх грамадзян і ваююць на баку Ўкраіны, ажыцьцявілі некалькі рэйдаў у Белгарадзкую вобласьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG