Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за рамантычныя публікацыі ў блогу арыштавалі гей-пару з Казані


Плякат у падтрымку ЛГБТК-людзей у Расеі. Архіўнае фота
Плякат у падтрымку ЛГБТК-людзей у Расеі. Архіўнае фота

Інтэрнацыянальнай гей-пары з Казані пагражае штраф і дэпартацыя з Расеі за рамантычныя відэа з пацалункамі. Яны вялі ў сацсетках каналы аб сваіх адносінах, публікавалі відэа з пацалункамі і расказвалі пра сябе.

Гей-пару ў расейскім горадзе Казань затрымалі за рамантычныя паведамленьні ў блогу і абвінавацілі ў распаўсюдзе ЛГБТ-прапаганды пасьля таго, як Расея ўзмацніла абмежаваньні на фоне працяглага ўварваньня ва Ўкраіну.

Арыштаванаму 5 красавіка Гелу Гогішвілі пагражае штраф у 2500 даляраў, а Сюй Хаўян чакае дэпартацыі ў Кітай.

Гела і Хаўян пазнаёміліся праз мабільную праграму для знаёмстваў. Хаўян вучыўся ў Казані на філфаку. Гела — з праваслаўнай грузінскай сям’і, жыў у Маскве. Яны перапісваліся, ляталі адзін да аднаго, закахаліся.

У 2021 годзе зьехаліся ў Казані і сталі весьці блог аб сваіх адносінах. У Гелы і Хааяна ёсьць тэлеграм-канал з іранічнай назвай «Кітаёза і Груёза» і акаўнт у TikTok. Але Расея — краіна, у якой існуюць гамафобныя законы, у тым ліку аб забароне «прапаганды гомасэксуалізму». І пасьля пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне гэтыя законы ўзмацнілі жорсткасьць.

У сакавіку пара расказвала, што стала атрымліваць пагрозы. Гамафобныя актывісты пачалі пісаць даносы ў паліцыю. Сярод іх Цімур Булатаў з Санкт-Пецярбурга. Ягонае імя вядомае з справы ЛГБТК-актывісткі і мастачкі Юліі Цьвятковай. Яна некалькі гадоў правяла пад судом па абвінавачаньні ў распаўсюджваньні парнаграфіі за свае малюнкі — праз скаргу Булатава. Цяпер ён пагражае Гелу Гогішвілі і яго хлопцу:

«Ён мне ўчора ўвечары тэлефанаваў. Трыццаць хвілін нёс такую ахінею, абражаў, пагражаў, казаў, як павесіць мяне за нагу, а вароны будуць дзяўбці мне вочы».

Хаўяна затрымалі 5 красавіка паводле 4-й часткі артыкулу 6.21.2 РФ (распаўсюд сярод непаўналетніх інфармацыі, якая дэманструе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны і здольная выклікаць у непаўналетніх жаданьне зьмяніць пол). Хаўяна асудзілі за адзін дзень. Яго павінны дэпартаваць у Кітай ужо ў канцы гэтага тыдня, калі не дапаможа апэляцыя.

Гелу і Хаўяну ставяць у віну публікацыі ў сацсетцы «УКантакце». У маладых людзей там менш за ўсё падпісчыкаў — каля дзьвюх тысяч. Суд палічыў, што сярод іх ёсьць непаўналетнія, хаця гэта ніяк не было даказана, а на ўсім кантэнце Гелы і Хаўяна стаіць маркіроўка «18+». Усяго Гелу і Хааяну прадʼявілі 19 відэа, на якіх яны «чапаюць адзін аднаго за розныя часткі цела».

Фэдэральны закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх зьявіўся ў Расеі ў 2013 годзе — пад эгідай абароны дзяцей. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне расейскія ўлады зноў заклапаціліся абаронай традыцыйных каштоўнасьцяў.

У сьнежні 2022 года закон пашырылі: зараз забарона распаўсюджваецца і на дарослую аўдыторыю. За невыкананьне — вялікія штрафы, а іншаземцам — дэпартацыя. Праз гэты закон у РФ пачалі цэнзураваць кіно і сэрыялы са сцэнамі адносін ЛГБТК-людзей і забараняць кнігі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG