Дата дня
13 сакавіка 1938 году — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.
Таксама ў гэты дзень
1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.
1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.
1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.
1989 — ангельскі навуковец Тым Бэрнэрс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.
У гэты дзень нарадзіліся
1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.
1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.
1942 — Сяргей Ханжанкоў, арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 г.г. і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу.
1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.
У гэты дзень памерлі
1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.
1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.