Дзень у гісторыі
1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Таксама ў гэты дзень
1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінула каля 60 тысячаў чалавек.
1800—у Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага Дома, афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША.
1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.
1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.
1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.
1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.
1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).
1908 — Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.
1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.
1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.
1933 — Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.
У памяці
1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.
1893 — Ян Матэйка, польскі мастак.
1971 — Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.
1972 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт .
1984 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.