Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ствараецца беларускае вайсковае падразьдзяленьне


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Пры Саюзе стралкоў Літвы ствараюць беларускае падразьдзяленьне. Саюз стралкоў — гэта аналяг войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Як паведамляе Belsat, пра стварэньне беларускай вайсковай структуры заявілі падчас пасяджэньня арганізацыі 30 ліпеня.

Удзельнікі гэтай арганізацыі вучацца абыходзіцца са зброяй, весьці партызанскую вайну, а ў выпадку нападу на краіну павінны выконваць функцыі тэрытарыяльнай абароны. Раней у Саюз стралкоў прымалі выключна грамадзян Літвы. Беларусы стануць першымі іншаземцамі ў шэрагах гэтай арганізацыі.

У сюжэце Belsat вэтэран афганскай вайны, афіцэр Яўген Вільскі заявіў:

— Цяпер вельмі шмат размоваў пра тое, што з боку Беларусі ляцяць ракеты, беларусы становяцца ворагамі. Літва не вядзецца на гэтую палітыку і разумее, што беларусаў трэба адлучаць ад рэжыму Лукашэнкі, яна аказвае давер. Гэта значыць, у раней закрытую, вельмі сур’ёзную арганізацыю прымаецца беларускае падразьдзяленьне.

Прэзыдэнт Саюзу стралкоў Літвы Стасіс Ігнатавічус выказаў меркаваньне, што «ў беларусаў і літоўцаў цяпер адзін вораг — рэжым Пуціна, і нам трэба змагацца супраць яго разам».

Беларусы ў Саюзе стралкоў змогуць праходзіць навучаньне і, калі ўзьнікне неабходнасьць, разам зь літоўцамі абараняць краіну. У будучыні плянуецца распрацаваць статут і прысягу новага падразьдзяленьня. Чакаецца, што зь цягам часу да яго далучацца ўкраінцы і прадстаўнікі іншых народаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG