Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень узяцьця Бастыліі, з чаго пачалася Вялікая француская рэвалюцыя


Падзеі 14 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 ліпеня 1789 году ў Парыжы была ўзятая турма Бастылія. З гэтай падзеі пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.

Таксама ў гэты дзень

1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Ерусалім.

1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі.

Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.

1990 — выйшаў указ Міхаіла Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».

1995 — чачэнскія ваеўнікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у шпіталі гораду Будзёнаўску.

У гэты дзень нарадзіліся

1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.

1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.

1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык, генэральны сакратар NATO ў 1995–1999 гадах.

У памяці

1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.

1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.

2002 — Уладзімер Кармілкін, беларускі фатограф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG