Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамат, зь якім Лукашэнка бегаў па Палацы незалежнасьці, трапіў у «экспазыцыю» пра жнівень-2020


Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам, 23 жніўня 2020
Аляксандар Лукашэнка з аўтаматам, 23 жніўня 2020

У Палацы незалежнасьці ў Менску, які Аляксандар Лукашэнка выкарыстоўвае пад сваю працоўную рэзыдэнцыю, абсталявалі экспазыцыю пра леташнія палітычныя падзеі ў Беларусі.

Выявы некаторых «экспанатаў» апублікаваў праўладны Telegram-канал «Пул першага».

Тут аўтамат, зь якім Лукашэнка бегаў па тэрыторыі рэзыдэнцыі 23 і 30 жніўня мінулага году, а таксама карціна, на якой ён узброены разам з няпаўналетнім сынам Мікалаем.

Узброеныя Лукашэнкі і сілавік на фоне Палацу незалежнасьці
Узброеныя Лукашэнкі і сілавік на фоне Палацу незалежнасьці

Сярод іншых выстаўленых на паказ «трафэяў» — бэрэт і чорная форма амапаўцаў, арол у якасьці сымбаля АМАПа, скульптура ад спэцназу і сьцяг з надпісам «За батьку» ад неназваных «патрыётаў Беларусі».

«Пул першага» ужо ведае, дзе ў наступную экскурсію па Палацы незалежнасьці будзе чарга з ахвочых зрабіць фота на памяць», — лічаць дзяржаўныя прапагандысты.

Раней Лукашэнка заяўляў, што насамрэч быў гатовы «адстрэльвацца да апошняга патрону», а таксама падзякаваў «красаўцаў» (амапаўцаў — РС) за тое, што ўсімі спосабамі абаранялі яго як «гаранта незалежнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG