Вядомы расейскі журналіст, рэжысэр і былы дэпутат расейскай Думы Аляксандар Няўзораў пагутарыў са Сьвятланай Ціханоўскай.
На пачатку размовы Няўзораў устаў і пакланіўся ёй.
Ён таксама перадаў Сьвятлане Ціханоўскай словы падтрымкі ад прагрэсіўных журналістаў Расеі, якія «ўсе жывуць на парыве захапленьня тым, што адбываецца ў Беларусі»: «Мы разглядаем вас ня толькі як любімую для нас Беларусь, а і як нейкі захапляльны гістарычны вопыт. „Эвалюцыя рэвалюцыі“ для Расеі можа аказацца вельмі важнай».
«Хаця мяне асабіста тое, што адбываецца ў вас, палохае», — дадаў ён.