Колькі з таго пойдзе на Беларусь, не паведамляецца. Грошы накіроўваюцца таксама на праграмы ў Армэніі, Азэрбайджане, Грузіі, Малдове і Ўкраіне.
Праграма «Партнэрства дзеля належнага кіраваньня» Эўразьвязу і Рады Эўропы працягнутая зь бюджэтам у 17,5 млн эўра на 2019–2021 гады (80% сумы дае Эўразьвяз). Другі этап праграмы запусьцілі 7 траўня, паведамляе Рада Эўропы.
Мэта праграмы — набліжэньне краінаў «Усходняга партнэрства» да эўрапейскіх стандартаў у правах чалавека, дэмакратыі і вяршэнстве закону. Праграма, як заяўляюць, дапамагае дамагчыся зьменаў у законах і практыках праз агляды заканадаўства, падвышае эфэктыўнасьць дзяржаўных установаў, уключае навучальныя курсы і абмен досьведам.
У прыватнасьці, у Беларусі за першы этап праграмы былі праведзеныя трэнінгі для 17 дзяржаўных установаў адносна мэтадаў ацэнкі карупцыйных рызыкаў. На другім этапе, як піша БелаПАН, у беларускай частцы праграмы будуць факусавацца на процідзеяньні адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму, а таксама на правядзеньні судовых рэформаў.
У студзені Эўразьвяз анансаваў выдаткаваньне 13 млрд эўра на дарогі ў краінах «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі. Некаторыя праекты плянуецца рэалізаваць да 2020 году, іншыя — да 2030.
«Усходняе партнэрства» — шматбаковая праграма ЭЗ, якая рэалізуецца ад траўня 2009 году на ініцыятыву Польшчы і Швэцыі і накіраваная на разьвіцьцё рэгіянальнага супрацоўніцтва з шасьцю былымі рэспублікамі СССР.