Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаленскай вобласьці зьнішчана больш за 160 тон садавіны, увезенай зь Беларусі


Зьнішчэньне беларускіх харчоў у Арэнбускай вобласьці ў 2015 годзе.
Зьнішчэньне беларускіх харчоў у Арэнбускай вобласьці ў 2015 годзе.

У Смаленскай вобласьці зьнішчана больш за 160 тон плодаагародніннай прадукцыі, якая нелегальна паступіла з тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН прэс-служба ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях.

«На мінулым тыдні на смаленскіх палігонах у адпаведнасьці з заканадаўствам аб парадку ажыцьцяўленьня каранціннага фітасанітарнага кантролю на тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу ўтылізавана 16 партый рознай плодаагародніннай прадукцыі (яблыкі, грушы, клубніцы) агульнай вагой 167 тон», — гаворыцца ў паведамленьні.

Грузы былі затрыманыя з 13 па 21 красавіка. Выяўлена, што ва ўсіх выпадках грузы перавозіліся альбо без фітасанітарных дакумэнтаў, альбо пад выглядам тавараў, якія дазволена пастаўляць у Расейскую Фэдэрацыю.

Акрамя таго, яшчэ 136 тон затрыманай раней прадукцыі (яблыкі, грушы) плянуецца зьнішчыць пасьля завяршэньня адміністрацыйных разглядаў.

Кіраўніцтва Рассельгаснагляду адзначае, што «на фоне зьмяншэньня легальных паставак з тэрыторыі Беларусі расьлінаводчай прадукцыі праз афіцыйныя фітасанітарныя кантрольныя пасты адзначаецца рэзкае павелічэньне спробаў яе незаконнага ўвозу».

«Пры гэтым часта падобныя грузы ўвозяцца прадстаўнікамі нелегальнага бізнэсу, дробнатаварнай партыямі, для таго каб у выпадку затрыманьня мінімізаваць страты, зьвязаныя з іх наступным зьнішчэньнем», — заяўляюць у расейскім ведамстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG