«Новая газета» ў пятніцу апублікавала 10-хвілінны ролік, на якім супрацоўнікі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) жорстка зьбіваюць і катуюць вязьня.
Вельмі жорсткі відэаролік можна ўбачыць тут.
Паводле дадзеных выданьня, на відэа бачныя зьдзекі зь Яўгена Макарава, які летась скардзіўся на катаваньні ў яраслаўскай калёніі ПК-1 разам з асуджаным па «балотнай справе» Іванам Няпомняшчых.
На запісе каля дзесяці чалавек у форме б’юць дубінкамі скаванага кайданкамі аголенага чалавека, які просіць аб літасьці. Адзін з тых, хто ўдзельнічае ў зьбіцьці, абвінавачвае вязяьня ў тым, што ён яго абразіў.
У прэс-службе ФСВП Яраслаўскай вобласьці паведамілі, што ў сувязі з публікацыяй відэазапісу праводзіцца службовая праверка.
Раней улады заяўлялі, што да Макарава сапраўды ўжывалі «адмысловы сродак палка гумовая» з прычыны таго, што ён нібыта паспрабаваў нанесьці сабе калецтва падчас «выхаваўчай гутаркі». Крымінальная справа паводле скаргі гэтага асуджанага заводзіць ня сталі. Праваабаронцы і Эўрапейскі суд правоў чалавека запатрабавалі правесьці незалежную мэдычную экспэртызу.
У пачатку ліпеня Сьледчы камітэт завёў справу аб зьбіцці ў сьледчым ізалятары кіроўцы яраслаўскага экалягічнай кампаніі Руслана Вахапава. Ён быў трэцім вязьнем разам з Няпомняшчых і Макаравым, хто заявіў пра катаваньні ў яраслаўскай ВК −1.