Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гедройць» пяты раз. Жывая трансьляцыя


Сёлетняя цырымонія ўганараваньня літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс». Пачатак цырымоніі а 19-й гадзіне. Свабода будзе весьці наўпроставую відэатрансьляцыю.

Аўтар кнігі, якая зойме першае месца, атрымае чэк ад Idea Bank. Другое месца ўзнагароджваецца стыпэндыяй у Доме творчасьці пісьменьнікаў на востраве Готлянд (Швэцыя), трэцяе — двухтыднёвым творчым адпачынкам у Бэрлінскім літаратурным калёквіюме.

У шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройця 2016 трапілі кнігі «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

У лонг-лісьце прэміі апынуліся 13 кнігаў. Акрамя названых, у гэты сьпіс увайшлі: «Інфанта і аднарог» Сяргея Балахонава, «Яблыневы маёнтак» Аляксандра I. Бацкеля, «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы» Адама Глобуса, «Гісторыі ў прыцемках» Зьмітра Дзядзенкі, «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» Марыі Роўды, «Рома едзе. Кніга 2» Ромы Сьвечнікава і «Дзіцячы маніфэст» Кірыла Стаселькі.

На працягу гэтага году ў рубрыцы «Варта» мы друкавалі водгукі і рэцэнзіі на намінаваныя на прэмію кнігі. Ніжэй даем спасылкі на гэтыя тэксты.

Шорт-ліст

Пра кнігу Андрэя Адамовіча:

Наста Кудасава, «Жан-Поль Сартр на рыбалцы»

Ціхан Чарнякевіч, «Дзьве душы Андрэя Адамовіча»

Пра кнігу Валянціна Акудовіча:

Ціхан Чарнякевіч, «Пэйзаж з паводкай»

Пра кнігу Альгерда Бахарэвіча:

Павал Абрамовіч, «Кропкi над Б(ахарэвічам)»

Таня Скарынкіна «Чытачка „Белай мухі“ са Смаргоняў дзякуе Бахарэвічу за асалоду»

Пра кнігу Алеся Пашкевіча:

Ганна Янкута «Хай вярблюды ўвойдуць»

Павел Абрамовіч, «Электронік замест Рудольфа Дызэля»

Пра кнігу Тані Скарынкінай:

Марына Весялуха, «Песьні смаргонскага акына, або Уварваньне ва ўласны сусьвет»

Пра кнігу Макса Шчура:

Ціхан Чарнякевіч, «Гештальт-тэрапія для зачараваных Эўропаю»

Лонг-ліст:

Пра кнігу Сяргея Балахонава:

Ганна Янкута, «Вар’яцкае чаяваньне з аднарогам»

Пра кнігу Аляксандра І. Бацкеля:

Наста Грышчук, «Барадаты твар чалавечнасьці»

Пра кнігу Адама Глобуса:

Марына Весялуха «Пра чарцей і людзей»

Пра кнігу Зьмітра Дзядзенкі:

Марына Весялуха, «Золата Якабіні»

Пра кнігу Марыі Роўды:

Алена Карп, «99 адсоткаў немагчымасьці»

Пра кнігу Ромы Сьвечнікава:

Наста Грышчук, «„Калі ласка, пакіньце вагон...“: камэнтар да Ромавых дзёньнікаў»

Пра кнігу Кірыла Стаселькі:

Наста Грышчук, «Пакуты юнага Сартра»

Іншыя кнігі, намінаваныя на прэмію:

Пра кнігу Сяргея Абламейкі «Дом літаратара»:

Марына Весялуха, «10 загадаў Беларускай Літаратуры»

Пра кнігу Аляксея Шэіна «Сем камянёў»:

Ціхан Чарнякевіч, «Некалькі камянёў у адрас „Сямі камянёў“»

Усяго на сёлетнюю прэмію імя Ежы Гедройця былі намінаваныя 29 кнігаў.

У склад журы сёлетняй прэміі ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG