Афіша:
Менск. У Цэнтрвыбаркаме адбудзецца лёсаваньне выступленьняў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на тэлебачаньні і радыё. У адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам кандыдаты маюць магчымасьць бясплатна выступіць на тэлебачаньні адзін раз. Менскія кандыдаты ў дэпутаты — у эфіры тэлеканалу «Беларусь 3».
Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць. 12 — 15 жніўня пройдзе традыцыйны валянтэрскі летнік па расчыстцы ўнікальнай прыроднай тэрыторыі міжнароднага значэньня — Тураўскага лугу, месца гнездаваньня кулікоў.
Менск. Роварная экскурсія «Менск габрэйскі».
Міжнародны дзень моладзі.
У гісторыі:
1383 — Войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняла Трокі і атачыла Вільню
1399 — Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разьбітая войскамі Залатой Арды
1654 — Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Юрыям Барацінскім і Якавам Чаркаскім
1851 — Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машынкі
1914 — Першая сусьветная вайна: Вялікабрытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне
1952 — Ноч забітых паэтаў — расстрэл трынаццаці выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве
1953 — у СССР праведзенае першае выпрабаваньне вадароднай бомбы
1981 — у продаж паступіў першы пэрсанальны кампутар PC
2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры
2004 — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
У гэты дзень нарадзіліся:
1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін са стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які ад 1950 г. жыў у ЗША.
1893 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф
1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага
1930 — Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч вугорскага паходжаньня
1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык, былы палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта.
1966 — Лера Сом, беларуская паэтка.
Цытата:
"Я галоўны апанэнт улады. Гэта ацэнка Лукашэнкі".
Мікалай Статкевіч, з інтэрвію Свабодзе