«Ёсьць моцныя ўскосныя доказы таго, што тэракт ажыцьцявілі два тэрарысты-смяротнікі», — сказаў Давутаглу.
Улады Турэччыны ўвялі частковую забарону на асьвятленьне ў СМІ тэракту ў Анкары. Прадстаўнік ураду паведаміў, што забарона распаўсюджваецца на публікацыю і дэманстрацыю самага моманту выбуху, страшных і крывавых сцэн і «сцэн, якія выклікаюць пачуцьцё панікі», паведаміла з Анкары інфармацыйнае агенцтва Associated Press.
У выпадку парушэньня гэтага распараджэньня можа быць уведзеная поўная забарона на асьвятленьне тэракту.
У суботу многія жыхары Анкары скардзіліся на адсутнасьць доступу ў Твітэр і іншыя сацыяльныя сеткі.
Два выбухі адбыліся ў суботу раніцай у сталіцы Турэччыны перад пачаткам мітынгу пратэсту супраць усплёску гвалту з-за турэцка-курдзкага канфлікту на паўднёвым усходзе краіны. Загінулі 86 чалавек.